Сення ноччу магчымы паўторны ракетны ўдар па базе.
Д(жон), у мэтах бяспекі, прапанаваў зняць хату. Але нічога вольнага не змог знайсьці.
Бобр, якога пасля 3-й кантузіі перавялі ў сувязісты, зайшоў да мяне ў пакой і сказаў, што зняў кватэру на чатырох чалавек.
“О, цудоўна! Якраз на цябе, мяне, Бачу і Д(жона)”, – пажартаваў я, разумеючы, што Бобр здымае кватэру не з намі, а са сваімі сувязістамі.
“Не, там іншыя пазыўныя ў спісе”, – адказаў на жарт Бобр.
Мой і Бачы пакой на першым паверсе. Д(жон) увогуле на другім. Падчас прылёту лепш быць бліжэй да зямлі. Аптымальна – пад зямлёй.
Таму я планаваў начаваць у склепе на бетоннай падлозе на карэмаце ў спальніку. Д(жон), пачуўшы гэта, прапанаваў мне свой складны дабротны ложак. Але ані сам Д(жон), ані Бача катэгарычна не планавалі спаць у склепе.
– Тады і я застаюся тут. – адказаў я ім. – А то потым як мне жыць далей, калі вас заб’е (цьфу-цьфу-цьфу), а я локці кусаць буду, што вас не ўгаварыў. Што я потым Ваяру скажу калі вас заб’е? Як пагляжу яму ў вочы? – ужо жартуючы скончыў я тэму начоўкі.
23:45. Бача спіць. Я таксама ў ложку – пачынаю засыпаць.
Раптоўны шэлест за вакном. Быццам машына па асфальту праехала. (Але за вакном няма дарогі).
Разрыў у паветры. Стены не затрэсліся.
“Мабыць украінская ракета ПВО прашапацела за вакном і збіла расейскую С-300, што ляцела ў нашу базу”, – зрабіў дапушчэнне я.
Бача не прачнуўся. Я пабудзіў яго і мы разам спусьціліся ў склеп.
Тут ужо былі нашыя хлопцы і дзяўчаты-медыкі.
Пачакаўшы хвілін 7-10 мы з Бачой вярнуліся ў ложкі і праз некалькі хвілін ужо спалі не прачынаючыся да самай раніцы.
24 сакавіка 2023, Канстанцінаўка, дапоўнена 8 лістапада 2024, Вільня