у шэрагах літоўскага войска, як сёння ў шэрагах ЗСУ, беларусы змагаліся б плячом да пляча супраць агульнага ворага.
У нас, літоўцаў і беларусаў, як і 100 гадоў назад, адзін агульны вораг. І гэта не пуцін, як могуць падумаць многія. Гэта імперская расея і імперскае мысленне людзей, якія сядзяць ці будуць заўтра сядзець у крамлі. Не важна, якое ў іх будзе прозвішча. Галоўнае – ці будуць яны мець імперскія амбіцыі і лічыць тэрыторыі Украіны, Беларусі, Літвы і іншых краін сваімі “спрадвечнымі” тэрыторыямі, а нашы родныя мовы – штучнымі і непатрэбнымі.
Беларусь – не імперыя. У нас няма імпэрскага мысьленьня. Мы не прэтэндуем на чужыя тэрыторыі. Мы проста змагаемся за вызваленне Беларусі і за будучыню нашых унукаў.
Змагаемся, як змагаліся нашыя і вашыя продкі.
Змагаемся, як змагаліся свабодалюбівыя літоўцы 105 гадоў таму.
Змагаемся, як змагаліся літоўцы, магчыма прысутныя сёння тут, у лёсавызначальныя студзеньскія дні 1991-га года каля Віленскай тэлевежы.
Без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Літвы. Без падтрымкі Літвы, нам, беларусам, будзе цяжка прайсьці наш шлях да вольнай дэмакратычнай Беларусі.
Дзякуй, Літва!
За нашу і вашу свабоду!
Ačiū, Lietuva! Už jūsų ir mūsų laisve!
Кіеў, 2 снежня 2023 года”