СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 6)Як мы страцілі дрон (частка 3)Туман стаяў над азярцом. Н…

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 6)
Як мы страцілі дрон (частка 3)


Туман стаяў над азярцом. На экране планшэта Б(урага), трансляваўшага від з камеры дрона, было бачна што заўгодна, але не патрэбны нам будынак.

– Возера там? – спытаў я ў Б(урага), паказваючы на правую частку экрана. – Глядзі – я думаю дзесьці вось тут вось (будынак), – ткнуў я пальцам у ягоны планшэт.

Раптам Б(уры) пачаў вышэй падымаць пульт, ловячы сігнал. Усхапіўся і выбег з сарая на надворак. Ен шукаў месца з якога між сігналам з пульта і дронам не было фізічных перашкод. Я выйшаў за ім.

Р(ыгор) сядзеў на бетоннай прыступцы на надворку бліжэй да ўваходнай брамы. Побач з ім стаяў скінуты мной заплечнік.

– Что случилось? – запытаўся ен.
– Сувязь прапала, можа і згубілі (дрон), – адказаў я.

У гэты момант з-за вугла выбег Б(уры) з пультом у руках. Ен нічога не каментаваў, але бачна было, што справа дрэнная. Ен шукаў адкрытае прастранства.

– Трэба добры дом, каб з адлегласьці карэгаваць (агонь сапага) праз манакуляр, не падыходзячы блізка (да будынка), – выказаў думку я Р(ыгору).

– Б(уры)! Калі што, то кажы як мы можам дапамагчы, – нягучна крыкнуў я Б(ураму), які лавіў сігнал ад дрона, стоячы ля ўваходнай каліткі.

Б(уры), сканцэнтраваны, маўчаў.

– Если все, то уходим отсюда, – падсумаваў Р(ыгор).