СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 10)Гаспадары чырвонага двухпавярховіка (частка 1/2)Гаспады…

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 10)
Гаспадары чырвонага двухпавярховіка (частка 1/2)


Гаспадыне дома было да 40 гадоў. Твар не спіты. Шатэнка ад прыроды. Воласы прамыя некалі выкрашаныя ў светлы з рыжой колер. Апранута яна была даволі проста але чыста: куртка, падобная на байку, цемнага бэзавага колеру на замку; спартыўныя штаны і тапкі на цеплы насок.

Р(ыгор) нічога не казаў ёй – чакаў Мыша.
– Прывітанне, – па-беларуску павітаўся з жанчынай я.
– Дзень добры, – па-беларуску павітаўся падыйшоўшы Мыш.
– Доброго дня, – адказала нам жанчына ці то па-украінску, ці то па-расейску.

– Со второго паверха ў вас хлопчык наш, – пры гэтых словах Мыш паказаў пальцам на мяне, – паглядзіць што там за сітуацыя, – сказаў Мыш, паказаўшы правай рукой як я буду глядзець у падзорную трубу.

– Проходите, – адказала нам жанчына і першая зайшла ў дом.

– Мы ўнізе, ты – наверх, – распарадзіўся Мыш, звяртаючыся да мяне. – Рацыі ёсьць.

– Плюс, – адказаў я Мышу, заходзячы ў дом услед за гаспадыняй.

Наступныя металевыя дзверы былі раней, магчыма, вонкавымі. Жанчына адчыніла іх, жэстам прапускаючы мяне наперад.

За першамі дзвярыма адразу ішлі другія – пластыкавыя. Не паспеў я ўзяцца за ручку, як знутры іх адчыніў мужчына.

Па ўсім было відаць, што гэта гаспадар дома. Муж жанчыны. Хударлявы, ен быў гадоў на 10-15 старэйшы за яе. Бародка ўжо сівая, але валасы на галаве смаляніста чорныя. Ен адначасова добразычліва але і насцярожана (аб гэтым казаў ягоны позірк з-пад ілба) сустрэў узброенага вайсковага ў сваім доме.