– А што ты адчуваеш, калі забіваеш рускіх? – такое пытанне чуў я не аднойчы. Чуў ад тых, хто бачыў в…

А што ты адчуваеш, калі забіваеш рускіх? – такое пытанне чуў я не аднойчы. Чуў ад тых, хто бачыў вайну толькі ў страшным сне.

Гэты аповед і будзе адказам на гэтае пытанне.

22 лютага 2023 нам упершыню паведамілі падцверджаныя афіцыйна страты ворага ў выніку нашай працы. Два – “200” і тры – “300”.

Ці забівалі мы раней?

Лічу, што забівалі. Але колькі забітых і колькі параненых на нашым рахунку не адкажу. Мяркую забітых не адзін, але і не дзясяткі.

Што адчувалі хлопцы? Не бяруся за іх казаць.

Што адчуваў я?

На 70-80 адсоткаў было АДЧУВАННЕ ЯК АД ДОБРА ВЫКАНАНАЙ ПРАЦЫ.
На 20-30 адсоткаў узнікала ПАЧУЦЦЁ-ПЫТАННЕ: “А ЯКІМІ ЛЮДЗЬМІ ЯНЫ БЫЛІ?

Калі з першым пачуццём добра выкананай працы ўсё зразумела. То другое пачуццё патрабавала ад мяне самааналіза.

Я навучыўся прыслухоўвацца да сваіх унутраных адчуванняў. Мне падабаецца аналізаваць іх. І я атрымоўваю асалоду, калі пачынаю разумець чаму я адчуваю так, а не інакш.

“Кім былі забітыя намі расейскія акупанты?” – я задаў тады сабе гэтае пытанне і правёў, чамусьці, паралелі між імі і карнікамі лукашэнкі.

Гэта ворагі, які са зброяй у руках прыйшлі на чужую зямлю. Зямлю Украіны і Беларусі. Покуль акупанты трымаюць у руках зброю – я буду намагацца іх забіваць.

Яны могуць застацца жывымі, калі збягуць з акупаванай імі ж зямлі.

Яны могуць здацца нам у палон альбо перайсьці на наш бок і тады я не буду іх забіваць. Тады я магу пачаць думаць пра іх стан душы, каштоўнасьці, задавацца пытаннем “якія добрыя яны сыны\ дзеці\ бацькі?”.

Аналіз свайго другога пачуцця праходзіў у мяне паралельна з прыгатаваннем вячэры. Вынікі аналіза мяне задаволілі. Ніколі зноў да іх я не вяртаўся.

Я ведаю сваю мэту – ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ. Я ведаю свайго галоўнага ворага – ІМПЕРСКАЯ РАСЕЯ. Я разумею чаму я раблю сваю справу – Я БЕЛАРУС.

Мёртвыя акупанты мне не сніліся. (Вайна мне, навогул, практычна ніколі не прыходзіла ў снах).

Не кожны дзень з першага стрэлу забіваеш рускіх. Тут спрацавалі і вязенне, і інтуіцыя, і досвед, і камандная праца (у тым ліку невядомага нам карэгоўшчыка, які дакладна перадаў каардынаты цэлі).

Мы селі за вячэру і, задаволеныя вынікамі, пачалі з Ваяром і Бачой дзяліцца ўражаннямі ад сённяшняй паспяховай, як ніколі, працы.