Расейскамоўныя пасты ў беларускіх СМІ.Пасля падзей 2020-га года і ўварвання расеі ва Ўкраіну ў 2022-…

Расейскамоўныя пасты ў беларускіх СМІ.

Пасля падзей 2020-га года і ўварвання расеі ва Ўкраіну ў 2022-м у мяне сфармавалася стойкае непрыняцце расейскай мовы з боку беларускіх СМІ.

Часам, бывае, стаўлю “падабайку” за якасную навіну. А потым разумею, што яна па-расейску. І здымаю “падабайку”.

Беларускае амаль вынішчана ў Беларусі антыбеларускім рэжымам. Давайце не будзем садзейнічаць рэжыму ў гэтай справе.

Беларусы, часцей ужывайце беларускую мову, шануўце і беражыце яе