22 студзеня “Карчме” спаўняецца год. Але мы запрашаем вас адзначаць першы дзень народзінаў Карчмы 18…

22 студзеня “Карчме” спаўняецца год. Але мы запрашаем вас адзначаць першы дзень народзінаў Карчмы 1863 напрацягу тыдня!

Трымайце хутчэй расклад:
22.01 (панядзелак) –сустрэчы, віншаванні, падарункі, святочныя стравы, новае меню і новы сет.
23.01 (аўторак) 20.00 – беларускія спевы ў нашых сутарэннях.
24.01 (серада) 19.00 – КВІЗ, прысвечаны Паўстанню Каліноўскага, 1863-64 гадам і нашай карчме.
25.01 (чацьвер) 19.00 – сустрэча з гісторыкамі. Паразмаўляем пра Паўстанне Каліноўскага і тыя часы.
26.01 (пятніца) – музычны вечар, ладзім беларускае караоке.
27.01 (субота) 12.00-18.00 – квэст па горадзе, прысвечаны Паўстанню, пачатак у Карчме з 12 да 16 гадзін.
27.01 (субота) 19.00 – Васіль Калач у літаратурным монаспэктаклі “Сшытак першы. Помста”. Пасля спектаклю абмеркаванне за куфлям піва.
28.01 (нядзеля) 19:00 – размова з Аляксандрам “Кусь” Клачко на тэму: “ЗА ШТО БЕЛАРУСЫ ЗМАГАЮЦЦА ВА УКРАІНЕ. Досвед добраахвотніка”

Да сустрэчы!