Аляксандр «Кусь» Клачко: «Любымі дасяжнымі вам сродкамі падтрымлівайце змаганне супраць расейскай ім…

Аляксандр «Кусь» Клачко: «Любымі дасяжнымі вам сродкамі падтрымлівайце змаганне супраць расейскай імперыі»

Каліновец Аляксандр «Кусь» Клачко распавёў @bnkbel, як можна падтрымаць ваяроў, якія змагаюцца супраць расійскіх акупантаў:

— Украінскім мужыкам скажу: бярыце зброю ў рукі і мяняйце хлопцаў, якія з 2022-га года ў акопах.

Усім іншым — любымі дасяжнымі вам сродкамі падтрымлівайце змаганне супраць расейскай імперыі. Самыя рашучыя — едзьце ў замежны легіен (для іншаземцаў) альбо ў ПКК (для беларусаў).