18 сакавіка 2024 ў Вільні адбыўся публічны паказ дакументальнага фільма «Беларусь Жыве. Беларуская в…

18 сакавіка 2024 ў Вільні адбыўся публічны паказ дакументальнага фільма «Беларусь Жыве. Беларуская вайна ва Ўкраіне».

Пакінуўшы сем’і і надзейны прытулак у Вільні, беларусы працягваюць змагацца за свабоду ва Украіне.

Аўтары фільма запрасілі на бясплатны пeрагляд фільма і дыскусію з яго героямі, а таксама з літоўскімі і беларускімі праваабаронцамі і актывістамі.

Як выглядае супраціў, якi icнуе ў Менску i iншых гарадах Беларусi, на полі бою ва Украіне і сярод беларускай дыяспары ў Літве, Польшчы і іншых краінах? Якой мы бачым будучыню літоўскай і беларускай суполак перад рыторыкай літвінізму і вайны?

У дыскусіі ўдзельнічалі:
Героі фільма:
Любоў Рабцэвіч
Беларуская актывiстка, якая жыве ў Літве
Аляксандр Клачко-Кусь
Добраахвотнік, які ваяваў у палку імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне
Віціс Юрконіс.
Дырэктар «Freedom House» у Літве
Вольга Зазулінская
Кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця», каардынатар праграм дапамогі палітвязням, праваабаронцам

Праграма:
19:30: Паказ фільма (на беларускай/рускай мовах з літоўскімі субтытрамі)
20:30: Дыскусія