Люты. Бахмут.БМП працуе побач.(аповед 4)БПМ крупным калібрам аглушальнымі чэргамі адпрацавала па неб…

Люты. Бахмут.
БМП працуе побач.

(аповед 4)

БПМ крупным калібрам аглушальнымі чэргамі адпрацавала па небачным нам рускім.

Яна пад’ехала з іншага боку бетоннага плота метрах у 100-150 ад нашай пазіцыі. Мы бачылі толькі верхнюю яе частку.

“Толькі б не адсюль пачала працаваць”, – дарма падумалі мы.

Схавацца ў сваё ўкрыцце давялося нам, як толькі БМП пачало працаваць.

Невялікі, ў два паверхі, кірпічны будынак незразумелага прызначэння. Ён мог абараніць нас ад аскепкаў і вачэй дронаў. Ад прамога пападання снарада не выратаваў бы.

БМП адпрацавала. Крыху ад’ехала заднім ходам. Развярнулася. І знікла з вачэй.

Мы пачакалі хвілін 15. Прылётаў у адказ не было. І мы вярнуліся да свайго сапага.