Люты. Бахмут.”Гэта міна”.(аповед 5)Г(ідра) вырашыў адпрацаваць мінамі (снарады да сапага вельмі нага…

Люты. Бахмут.
“Гэта міна”.

(аповед 5)

Г(ідра) вырашыў адпрацаваць мінамі (снарады да сапага вельмі нагадваючыя мінамётныя міны).

Ён выйшаў на сувязь з украінскім карэктыроўшчыкам і паведаміў, што мы гатовы працаваць па загадзя ўзгаднённаму сектару.

Міны білі недакладна. Як казаў мне месяц таму украінскі сапажыст – з пералётам плюс-мінус 300 метраў. Таму прыдатны яны былі толькі для беглага агню альбо каб прымусіць залегчы штурмуючых рускіх.

Я вылічыў параметры прыцэла. Г(ідра) пераправерыў мой разлік і даў дабро Ваяру адпрацаваць па цэлі.

“Выстрел!” – крыкнуў Ваяр і стрэліў.

Г(ідра) перадаў карэктыроўшчыку па рацыі: “спостерігай”.

“400 метров перелёт”, – праз кароткі час паведаміў украінскі карэктыроўшчык.

“Чаму так? Мы ж выставілі настройкі прыцэла па “Крапіве” правільна”, – запытаў я ў Г(ідры).

Г(ідра) паціснуў плячыма і прамовіў: “гэта міна”.

Далей мы замест мін стралялі снарадамі. Карэктыроўшык даваў нам каардынаты цэляў і невялікія карэктыроўкі да 50 метраў пасля стрэлаў.

Вынікі сваёй працы мы не ведалі. Па рацыі іх не паведамлялі.