Люты. Бахмут.
З Г(ідрай) у абдымку.
(аповед 6)
(частка 1)
У нейкі момант нашай працы зусім недалёка ад нас разарваўся снарад.
“Снарад ад града”, – чамусьці потым сышліся ў меркаванні мы.
Пару аскепкаў напрыканцы лёту шлэпнуліся побач з намі.
“Альбо выпадковы снарад альбо рускія вылічылі нашу пазіцыю”, – падумалі мы і вырашылі схавацца ў падземнае памяшканне насоснай станцыі, што стаяла ў 100 метрах ад нас.
Бо калі нашу пазіцыю выкрылі – трэба чакаць наступнага прылёту па нам. І ён будзе больш дакладны.
Зняўшы прыцэл з сапага, па бялюткаму снегу, пакрыўшаму гэтую паліваемую кроўю зямлю, мы рушылі да будынка насоснай станцыі. Пару дрэўцаў на нашым шляху былі пасечаны аскепкамі. Недзе побач прагучалі чэргі стрэлаў.
Г(ідра) ішоў перада мной. За намі ішлі Ваяр і Б(уча).
(на відэа: Г(ідра) і Кусь ідуць ва ўкрыццё. Бахмут, 3-га лютага 2023)