“Я іду ў Каардынацыйную раду, каб гэты інструмент пачаў працаваць на карысьць Беларусі.Тры гадоўныя …

“Я іду ў Каардынацыйную раду, каб гэты інструмент пачаў працаваць на карысьць Беларусі.

Тры гадоўныя мэты, якія я стаўлю асабіста перад сабой у Каардынацый радзе:

1. ПАДТРЫМКА тых сіл, якія набліжаюць вызваленне Беларусі з-пад гібрыднай акупацыі: стварэнне ўмоў для знаходжання БЕЛАРУКАЙ ВЫЗВОЛЬНАЙ АРМІІ на тэрыторыі тых краін, урады якіх дадуць палітычную згоду на гэта; падтрымка дзейных ДОБРААХВОТНІКАЎ.

2. ПАДТРЫМКА БЫЛЫХ (загінуўшых, палонных) ДОБРААХВОТНІКАЎ і чальцоў іх сямей.

3. ЗАХАВАННЕ і пашырэнне (ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ) сярод беларусаў БЕЛАРУСКІХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КАШТОЎНАСЬЦЕЙ такіх як: беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская культура.

Асабіста для мяне ВОЛЯ і ГОДНАСЬЦЬ з’яўляюцца асабістымі галоўнымі каштоўнасьцямі дзеля якіх варта рызыкаваць не толькі асабістым дабрабытам, здароўем але нават і жыццём.

БЕЗ ВОЛІ НЕ БУДЗЕ ДОЛІ.”

Аляксандр Клачко, лідар блоку “Воля”, былы добраахвотнік з пазыўным “Кусь”.