Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Вітаем Вас, шаноўныя беларускі і шаноўныя беларусы! Сёння беларусы ўсяго свету адзначаюць Дзень вайс…

*

Вітаем Вас, шаноўныя беларускі і шаноўныя беларусы! Сёння беларусы ўсяго свету адзначаюць Дзень вайсковай славы. 8 верасня 1514 года адбылася знакамітая бітва пад Воршай.

У гэты дзень нашы продкі перамаглі шматтысячнае войска маскавітаў. Бітва пад Воршай сталася прыкладам МУЖНАСЬЦІ, СІЛЫ ДУХу, еднасьці і імкнення да волі і справядлівасьці нашага народа. Гэта барацьба працягваецца і сёння. Тысячы беларусаў ахвяруюць сваёй свабодай, знаходзячыся ў палоне рэжыма, дзеля нашай волі.

Шматлікія беларускія добраахвотнікі і валанцёры штодня ахвяруюць сваім здароўем і жыццём, змагаючыся за вызваленне Украіны, а за ёй і Беларусі. Некаторыя з іх знаходзяцца ў палоне.

Гэтыя людзі бароняць гонар беларускай нацыі. Таму мы заклікаем усіх і словам і дзеяннем іх падтрымаць.

Мы:
– Аляксандр “КУСЬ” КЛАЧКО, былы добраахвотнік батальёна “Волат” палка Каліноўскага,
– Алеся БУНЕВіЧ, былая палітзняволеная, сузаснавальніца крамы “А2.прынт” у Вільні
– Юрась ДЗЕГЦЯРОў, валанцёр ва Ўкраіне, і рэдактар газеты пра беларусаў ва Украіне “Вісник”

ЗАПРАШАЕМ Вас 9 верасня а 19 гадзіне ў краму А2.прынт, якая знаходзіцца ў самым цэнтры Вільні, на прэзентацыю канцэпцыі і брэнда “КУСЬ”.

#зрабікуськабвызваліцьбеларусь

@a2_print