Дапамажыце Алісе і Сіры размаўляць па-беларуску Say.by запусцілі круты праект у рамках святкавання …

Дапамажыце Алісе і Сіры размаўляць па-беларуску

Say.by запусцілі круты праект у рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Цяпер кожны з вас можа запісаць сваім голасам любы твор паэта.

Мэта праекта — абраць моўную базу для галасавых памочнікаў Сіры і Алісы. Калі набярэцца дастатковая колькасць беларускіх галасоў, сэрвісы запрацуюць на мове.

Чым больш людзей паўдзельнічае ў праекце, тым лепш будзе распазнанне мовы. Толькі ўявіце, у першы дзень у марафоне паўдзельнічалі 3 тысячы чалавек.

Вельмі радуе, што беларуская мова распаўсюджваецца ўсё больш і больш. Напрыклад, месяц таму Федэрацыя кіберспорту Беларусі атрымала ад кампаніі Valve права праводзіць трансляцыю турніра The International 2022 на беларускай мове. Гэта першы выпадак за ўсю гісторыю гульні Dota 2.

Падрабязней чытайце на нашым сайце
У Беларусі сайт даступны праз VPN.
Чытаць без VPN

@malanka