Беларуская дыяспара Беластоку адзначыла Дзень спартыўнай салідарнасці!2 кастрычніка разам з вольным …

Беларуская дыяспара Беластоку адзначыла Дзень спартыўнай салідарнасці!

2 кастрычніка разам з вольным спартоўцам, футбалістам Дзмітрыям Байдукам беларусы Беластоку арганізавалі спартовае свята. Яны сустрэліся на гарадсім пляжы Даліды, разгарнулі бчб сцягі, а таксама вялікі банэр “Свабоду палітвязням!”

Беларускія хлопцы ўзнялі гіры на знак салідарнасці з 1639 палітвязнямі рэжыму лукашэнкі, беларускія маржы выкупаліся ў ледзяной вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні сядзяць ў турмах. Мужныя беларусы, мы з Вамi!

Вольны спартовец Дзмітрый Байдук арганізаваў майстар-клас для маленькіх футбалістаў.

Паглядзіце, як гэта было

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд