У Санкт-Пецярбургу згарэў яшчэ адзін аўтобус беларускай вытворчасці. Гэта адбылося ўночы на 2 кастрычніка ў Курортным раёне горада.
“Аўтобус маркі “МАЗ” выгараў па ўсёй плошчы”, — паведамілі ў тамтэйшым МНС.
Гэта ўжо шосты МАЗ, які сёлета згарэў у Санкт-Пецярбургу. Справа ў санкцыях: заходнія камплектуючыя ў беларускіх аўтобусах “імпартазамясцілі” на “аналагічныя па тэхнічных характарыстыках” айчынныя. Але яны аказаліся зусім не аналагічныя.