«Нас па-ранейшаму большасьць». Кіраўніца ініцыятывы «Движбот» пра тое, якая грамадзкая актыўнасьць яшчэ магчымая ў Беларусі
Кіраўніца праекту Каардынацыйнай рады «Движбот» Ганна Краўчанкарасказала ў інтэрвію Свабодзе пра сутнасьць ініцыятывы і пра тое, як зьмянілі яе жыцьцё падзеі 2020 году.
«Бот для тых, хто хоча рухацца далей, а не пра высьвятленьне, большасьць мы ці не. Вы падпісваецеся ў Viber ці Telegram і раз на тыдзень атрымліваеце заданьні — напамін напісаць ліст палітвязьню, інфармацыю пра важныя зборы, спасылкі на пэтыцыі. У боце ўжо больш за 22 тысячы ўдзельнікаў, за 2 гады людзі выканалі 500 тысяч заданьняў».
Ганна Краўчанка, кіраўніца праекту Каардынацыйнай рады «Движбот» расказвае ў эфіры Свабоды Premium пра сутнасьць гэтай ініцыятыву, пра тое, як зьмянілі яе жыцьцё падзеі 2020 году. Грамадзкая актывістка перакананая, што прыхільнікаў пераменаў па-ранейшаму…