Каля амбасады Беларусі ў Варшаве запалілі 1339 свечак — у знак салідарнасці з палітвязнямі
Amnesty International Polska
арганізавала акцыю пад назвай «Запалім 1339 свечак за 1339 вязняў сумлення Беларусі» — менавіта столькі палітвязняў было ў Беларусі ў дзень ініцыявання акцыі.
Як піша
@pozirkonline, каля амбасады сабраліся каля 70 чалавек — пераважна беларусы. Прадстаўнікі Amnesty international зачыталі ў польскім перакладзе апошняе слова ў судзе палітзняволенай праваабаронцы
Марфы Рабковай.