ТОП-7 лепшай літаратуры пра Менск і МінскНовы выпуск на канале CHADANOVIČСёлета лаўрэатам прэміі Ге…

ТОП-7 лепшай літаратуры пра Менск і Мінск

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Сёлета лаўрэатам прэміі Гедройця стаў пісьменнік Сяргей Абламейка за гістарычную кнігу пра нашу сталіцу “Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая“. З гэтай нагоды Андрэй Хадановіч прапануе свой ТОП-7 лепшай літаратуры пра Менск і Мінск.

Сёння расказваем:
– што за Таварыства аматараў выпіць і закусіць (ТАВІЗ) і калі яно існавала ў Менску;
– хто рэдагаваў вершы Някляева і Хадановіча і што было на культавай кватэры гэтага чалавека;
– як склаўся псеўданім Сержа Мінскевіча;
– чаму чалавекам эстэтычна ўпісаным у горад складаней маніпуляваць і трымаць за быдла і народзец;
– як героі Пясецкага жывуць па паняццях, але з абвостраным пачуццём справядлівасці.

7⃣ Сяргей Абламейка. “Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая“
Чаму трэба прачытаць:
Каб лепей ведаць сябе, каб ведаць, што ты далёка не першы жыхар горада з 1000-гадовай гісторыяй, і гэта пераемнасць шмат да чаго абавязвае, але і шмат правоў табе выдае – права быць еўрапейцам, права быць вольным, права быць чалавекам.

6⃣ Серж Мінскевіч. “Мінскія / Менскія санэты“
Чаму трэба прачытаць:
Аўтар апісвае Мінск учорашні, кніга была напісана 20 гадоў таму. Малады і энергічны паэт выпраменьвае харызму і чароўнасць, такія самыя і яго санеты. Мінскевіч прапаноўвае пазнаваць гэты свет праз ноздры кірмашу, які даўно зрабіўся ледзь не культурным цэнтрам сталіцы.

5⃣ Уладзімір Някляеў. “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без“
Чаму трэба прачытаць:
Мы шукаем свабоду і практыкуемся ў свабодзе. Нават у самыя ідэалагізаваныя эпохі цэнзуры, самацэнзуры, пісання ў стол у Мінску былі людзі, якія гаварылі, што думалі, што хацелі, і вучылі гэтаму іншых.

4⃣ Артур Клінаў. “Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца“
Чаму трэба прачытаць:
Будзьма сабою, не імкнучыся прыпадабняцца да заходніх ці ўсходніх узораў. Глядзім на тое ўнікальнае, што ў нас ёсць. Французы не бураць сваіх помнікаў, нават адыёзным дзеячам рэвалюцыі. Безумоўна, цэнтральны Мінск, сталінскі ампір – гэта сённяшняе аблічча горада.

Майсей Кульбак. “Зельманцы“
Чаму трэба прачытаць:
Беларусь можа быць шматкультурнай. Памяць пра гэтую шматкультурнасць 1920-х, дзе з беларускай і рускай суіснавала мова ідыш і польская мова – усе яны былі дзяржаўнымі. Можа быць памяць пра тую шматкультурнасць – гэта той прывабны міф, які пераадолее насаджаную імперыяй прапаганду пра нашу правінцыйнасць і непаўнавартаснасць.

Тодар Кляшторны. “Калі асядае муць“
Чаму трэба прачытаць:
Нават у самых невыносных умовах можна застацца чалавекам, можна знайсці выспачку апошняй свабоды, хоць часам кошт гэтага не толькі страчанае здароўе, але і знішчанае жыццё.

Сяргей Пясецкі. “Менская трылогія“
Чаму трэба прачытаць:
100 гадоў таму ў Менску працякала неабыякое жыццё з страсцямі, мовай вартай вывучэння і каларытнымі героямі, пра прыгоды якіх у вольнай Беларусі мы абавязкова здымем файны серыял.

Ставім падабайкі, каментуем і дзелімся гэтым відэа з сябрамі і сяброўкамі:
https://youtu.be/0JiDa97XyxE
Камароўка бандытаў, багема і страчанае пакаленне, яўрэі і забойца Кенэдзі: топ-7 кніг пра Менск

Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння я падрыхтаваў літаратурны агляд і топ-7 найлепшых кніг пра Менск.

Пагаворым пра Менск розных часоў у творах выбітных беларускіх пісьменнікаў:…