Ва Украіне выпусцілі адмысловыя канверт і марку, прысвечаныя Алесю Бяляцкаму
Ва Украіне выпусцілі адмысловы канверт, прысвечаны нобелеўскаму лаўрату прэміі міру Алесю Бяляцкаму. Адначасна выйшла і марка, прысвечаная Беларусі ў звязку з нобелеўскім уганараваннем праваабаронцы. Ініцыятарам такога выдання стаў Уладзімір Ханас, грамадскі дзеяч з Тэрнопалю:
«Ва Украіне хапае патрыятычных марак, сусветны розгалас выклікаў знакаміты «рускі карабель». У Беларусі такіх брэндаў няма. Таму мы вырашылі выпусціць праект маркі з беларускай сімволікай. Пасля абмеркаваньняў вырашылі абраць стылізаваны варыянт адной з першых марак незалежнай Беларусі з гербам «Пагоня».
Гэта афіцыйны плацежны сродак – і своеасаблівы сімвал падтрымкі і салідарнасці з беларускім народам. І канверты, і маркі зробленыя, пасля спецгашэння — мы іх дашлем беларускім сябрам».
Крыніца: «Гарадзенская Праваабарона»