25 студзеня ў Мастацкай Галерэі Лафает у французскім горадзе Ансі адбылося ўрачыстае адкрыццё фрэск…

25 студзеня ў Мастацкай Галерэі Лафает у французскім горадзе Ансі адбылося ўрачыстае адкрыццё фрэскі, якую намалявалі беларускія мастакі Аляксей і Іна Лосікі.

Фрэска створана на гістарычную тэму Беларусі, апавядае пра ваенны канфлікт 1021 года паміж князем Брачыславам Ізяславічам і Яраславам Мудрым, калі іх войскі цягам 7-мі дзён і начэй стаялі па берагах ракі Судомы. У выніку канфлікт быў вырашаны праз гульню, як лічаць гісторыкі, у шахматы, у якой князь Брачыслаў перамог.

Фрэска была створаная дзякуючы падтрымцы мэрыі і Вышэйшай мастацкай школы. На мерапрыемстве прысутнічалі мясцовыя дзеячы культуры і шматлікія асацыяцыі.
Усіх прысутных уразілі майстэрства і стыль мастакоў, а таксама неймавернасць Беларускага гістарычнага факта.

Мастакі шукаюць магчымасць захавання, перавозкі і новых магчымасцей экспазіцыі фрэскі.

#byculture

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну