Сёння спаўняецца 185 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага
Ён нарадзіўся 2 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета. Каліноўскі быў адным з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гг. і лічыцца нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы і Літве.
Байцы палка Каліноўскага, якія зараз ваююць за свабоду Украіны, прынеслі ў гэты дзень урачыстую клятву.
А Святлана Ціханоўская прысвяціла гэтай даце пост у сваіх сацсетках:
«І хаця Беларусь у 1991 годзе атрымала незалежнасць, гэтая барацьба, як мы бачым, не скончылася. Беларусь пад пагрозай – бо Лукашэнка, які атрымаў уладу, лічыць Беларусь сваёй персанальнай тэрыторыяй.
Гэтую барацьбу вёў Тадэвуш Касьцюшка і Кастусь Каліноўскі, дзеячы БНР і дэпутаты незалежнасьці, Алесь Бяляцкі і Марыя Калеснікава. Гэтая барацьба нібыта перадаецца ад аднаго паколення ды іншага.
Мы мусім скончыць справу Кастуся Каліноўскага».