Кніга для дзетак на трох мовах!
“Ідэя кнігі ўзнікла лёгка і проста, у мяне нарадзіўся сын, і мы з ім кожны вечар чыталі кнігі. Паступова пачалі з’яўляцца гісторыі, якія падказваў мой Томас сваімі ўчынкамі, ці сам мне прапаноўваў скласці іх.
Я вырашыў напісаць кнігу на трох мовах, каб можна было практыкаваць з дзецьмі вывучэнне адразу трох моў. Напрыклад я стараюся падтрымліваць у сваіх дзецях развіццё на англійскай, беларускай, рускай, крыху ёсць у нас польскіх слоў, літоўскіх, нямецкіх. Мы можам скончыць чытаць на беларускай і пачаць на рускай.
Вельмі праўдзіва і міла адлюстравала галоўнага героя выдатная мастачка Маша Шэндзель.
Кнігу можна замовіць на платформе Кікстартэр, але грошы з карткі здымуцца толькі 26 сакавіка, калі кампанія скончыцца і будзе бачна, што яна сабрала 100% ад патрэбнай суммы, інакш грошы не здымуцца.
Так што мы рызыкуем альбо стварыць кнігу, альбо не, але з вашай дапамогай, думаю, усё атрымаецца!
З павагай,
аўтар Сяргей Календа.”
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну