Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

ЦІ ПРАДУЛІ БЕЛАРУСЫ РЭВАЛЮЦЫЮ? “Нічога не будзе ўжо”, “злілі мы 20-ты год”, “будзем пад Расіяй”, “рэ…

*

ЦІ ПРАДУЛІ БЕЛАРУСЫ РЭВАЛЮЦЫЮ?

“Нічога не будзе ўжо”, “злілі мы 20-ты год”, “будзем пад Расіяй”, “рэвалюцыі не атрымалася”, “ну і чаго вы дабіліся?”… Мала хто з беларусаў не чуў такое ад сваякоў ды сяброў. І ў змроку падзей ды навінаў, ад якіх стыне кроў, можа здавацца што — ну, сапраўды, правал. Але што калі зірнуць на ўсё гэта не знутры сітуацыі, а шырэй? Ці з іншай кропкі?

У 2020 годзе па факце адбылося агульнанацыянальнае паўстанне. Гэта быў не бунт, не мяцеж, не пратэст асобных сацыяльных груп. Гэта быў шырокі рух усёй нацыі за зрынанне важкай палітычнай надбудовы. Галоўным пасылам людзей было: “Мы можам самі!” Без прарасейскага Лукашэнкі. Без пятлі ў выглядзе дзяржаўнага “клопату”. Без Расіі. Таму ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ! — не пустая “крычалка”. Гэты лозунг адлюстроўвае саспеўшы стан нацыянальнай свядомасці. Беларусы ўбачылі, пачулі, адчулі ў сабе беларусаў.

Гэтая рэвалюцыя была і ёсць непазбежнай з’явай гістарычнага працэсу. Яна пачалася ў 20-м і яшчэ не завяршылася. Мы сапраўды МОЖАМ. Магчымасці для завяршэння рэвалюцыі існуюць і спеюць, дзеянні робяцца, і будуць і іншыя, і новыя. Наша задача — не апускаць рукі, садзейнічаць ім, развіваць іх і рэалізоўваць. Памятайма, што тут і цяпер мы жывем у гісторыі і самі ствараем будучыню сваімі словамі і дзеяннямі.

І, безумоўна, мы мусім не толькі назіраць за днём сённяшнім, але і ведаць як мага болей, што мы маем у мінулым. Гістарычная навука выяўляе і апісвае факты. Але і выпадкаў перапісвання гісторыі шмат. Таму цалкам ведаць аб’ектыўную гісторыю не дадзена нікому. І таму гісторыя — гэта тое, што мы даведваемся пра тое, як мы “дайшлі да жыцця такога”, азіраючыся ў мінулае, самастойна яго супастаўляючы і інтэрпрэтуючы. Так мы лепей вызначаем сваё сённяшняе месца і сітуацыю і дзейнічаем больш эфектыўна.

ZUBR.in рыхтуе серыю публікацый пра працэсы, з’явы, падзеі і асоб, якія ўплывалі і ўплываюць на стан рэчаў у былым і развіццё падзей на будучыню. Пра тое, якім быў і мае быць шлях Беларусі да незалежнай прававой дэмакратычнай дзяржавы. Пра тое, хто і што фарміравала і фарміруе свядомасць нашае грамадзянскай нацыі. Намерваемся быць максімальна аб’ектыўнымі .

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot