21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень Роднай Мовы.
Усё больш беларусаў пачынаюць выкарыстоўваць беларускую мову ў паўсядзённым жыцці: чытаць на ёй навіны і кнігі, гаварыць на вуліцы, гадаваць дзяцей… А гэта ж заўсёды цікавы і непаўторны досвед.
Вось мы і вырашылі, што 21 лютага – гэта найлепшая нагода, каб падзяліцца сваімі гісторыямі пра беларускую мову.
Запрашаем на флэшмоб!
Мы хочам сабраць вашыя цікавыя гісторыі, звязаныя з выкарыстаннем беларускай мовы. Яна вам дзесьці дапамагла, узбадзёрыла, ці, можа, наадварот, нашкодзіла?
Дасылайце нам вашыя гісторыі ў тг бот @volnajamova_bot, ці пішыце ў каментарах. Альбо размясціце ў сваіх сацсетках пад хэштэгам #мая_мова.
Самыя цікавыя гісторыі мы збярэм і апублікуем у нас на старонцы.
А таксама 21 лютага ў 21:00 (па Менску) запрашаем на аўдыёсустрэчу ў наш ТГ-канал. Тэма гутаркі падобная “Як я сустрэў родную мову”.
Запрашаем падзяліцца сваімі гісторыямі пра пераход на беларускую мову.