“Всем добрый день, меня зовут Тая. Я режиссёр. В прошлом году я сняла и выпустила кино «Травма Свидетеля» про россиян, которые высказались против войны и были вынуждены эмигрировать.
В начале этого года я сняла новый фильм «Пристаниште» про украинцев, россиян и белорусов, которых объединила антивоенная позиция. Сейчас он в монтаже.“
Тая запрашае арганізатараў беларускіх акцый, якія будуць 24 лютага рабіць свае акцыі супраць вайны ці сумесныя акцыі з расіянамі, далучыцца да стварэння роліка.
Задача відэа роліка:
Прыцягнуць увагу грамадскасці да таго, што нягледзячы на разрозненасць поглядаў і розныя нацыянальнасці, мы можам аб’яднацца супраць вайны.
Што неабходна:
Зняць 5 тыпаў кадраў па ўсім свеце з акцыяў пратэсту. Калі вы згодны, то неабходна будзе падчас акцыі самастойна зняць гарызантальна са штатыва кадры на мабільны тэлефон па рэферэнсе .
Якія кадры патрэбныя:
1. Рукі, якія бяруцца разам.
Рэферэнс – https://www.youtube.com/watch?v=O_v8X-z4tHQ
2. Твар, які глядзіць у камеру.
Рэферэнс – https://www.youtube.com/watch?v=B80ae3p2tIo
3. Агульны план вашага горада з людзьмі і плакатамі з акцыі.
Рэферэнс фота, але трэба зняць відэа гарызантальна, статычна (са штатыва) – https://drive.google.com/drive/folders/1sxYVYdnQmTelxWZV0_LTSGZB4vLaZMQb?usp=sharing
4. Буйны план плакатаў з акцыі.
Рэферэнс фота, але трэба зняць відэа гарызантальна, статычна (са штатыва) – https://drive.google.com/drive/folders/1w9eCL-bphQrAH7W1Zbrw5Jp5o4wvjfrm?usp=share_link
5. Адзін ці некалькі актывістаў, якія паказваюць у камеру плакаты з тэкстам.
Рэферэнс – https://www.youtube.com/watch?v=bkIkfjb47JE
Таксама неабходна будзе запісаць аўдыё паведамленне, якое стане агучкай да роліка. Тэкст:
Уначы 24 лютага 2022 года армія РФ пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Мінуў год. Год жаху і болі. Мы выходзім і будзем выходзіць на вуліцы гарадоў свету, каб запатрабаваць неадкладнага вываду расійскіх войскаў з тэрыторый Беларусі і Украіны, вяртання дзяцей і дарослых, незаконна вывезеных за межы Украіны, а таксама трыбунала для ўсіх ваенных злачынцаў.
Мы гаворым:
Не вайне!
Мір Украіне!
Не лукашызму!
Не пуцінізму!
Жыве Беларусь!
(можна выкарыстоўваць свае лозунгі)
Беларусы замежжа, калі вам цікава паўдзельнічаць – пішыце Тае
@tayadream