21 лютага 2023, у Міжнародны дзень роднай мовы, — дзясятыя, асаблівыя заняткі «МОВЫ НАНОВА» ў Беласт…

21 лютага 2023, у Міжнародны дзень роднай мовы, — дзясятыя, асаблівыя заняткі «МОВЫ НАНОВА» ў Беластоку!

Заняткі ладзяцца ў беларускім хабе «Новая Зямля» (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A).

Звярніце ўвагу: імпрэза пачнецца ў аўторак а 19:00, і вельмі просім прыйсці трошкі загадзя 🙂

«Мы з вамі напішам Агульнанацыянальную дыктоўку, якую прачытае спявачка і журналістка Кацярына Ваданосава.А калі вы па тых ці іншых прычынах не зможаце прыйсці ў хаб «Новая Зямля» ў Беластоку, дзе ладзяцца заняткі, — упершыню мы правядзём анлайн-трансляцыю! Абяцаем добры гук і запіс трансляцыі. А тэкст дыктоўкі для таго, каб вы маглі сябе праверыць, — дададзім у нашы сацсеткі, у тым ліку і ў апісанні трансляцыі на YouTube, адразу пасля таго, як дыктоўка закончыцца», – распавялі арганізатары.

Калі: аўторак, 21 лютага 2023, 19:00 — па польскім часе, 21:00 — па беларускім часе, 20:00 — па літоўскім і ўкраінскім часе, 22:00 — па грузінскім часе.

Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A)

«Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.