Да Дня роднай мовы выйшла аўдыёкніга «Мова 404» Аліны Нагорнай
У кнізе сабраныя гісторыі людзей, якія размаўляюць па-беларуску ў сваёй краіне і маюць з гэтага нямала праблемаў. Аўтарка — моўная актывістка Аліна Нагорная, сузаснавальніца (разам з мужам Ігарам Случаком) ініцыятывы «Ўмовы для мовы».