Добрыя навiны«Упершыню за 28 гадоў у беларусаў будзе сваё месца ў Бруселі». Адкрылась Місія «За дэма…

Добрыя навiны

«Упершыню за 28 гадоў у беларусаў будзе сваё месца ў Бруселі». Адкрылась Місія «За дэмакратычную Беларусь».

На прысуд Бяляцкаму і праваабаронцам Вясны адрэагавалі ў ЕС, ЗША i iншых краiнах свету: тут, тут, тут, тут, тут і тут.

Тартускі і Талінскі ўніверсітэты зноў прымаюць на вучобу студэнтаў з Беларусі.

Лаўрова высмеялі на канферэнцыі ў Індыі.

Амаль 10 тысяч расейцаў папрасіліся ва ўкраінскі палон.

Ва ўкраінскім Львове адкрылася выстава карцін беларускай мастачкі Віялеты Майшук з назваю «Жыве Украіна».

Сям’ю ўдзельнікаў пратэстнага руху ўдалося вывезці ў бяспечнае месца. Фатограф Руслан Серадзюк, аўтар запамінальных кадраў з пратэстаў 2020-га, таксама эвакуяваны.

Дзякуючы магутнай салідарнасці беларусаў, удалося сабраць дапамогу для многіх рэперэсіраваных: тут, тут і тут.

Актывісты параўналі рэзультатыўнасць зваротаў на Petitions.by і ў дзяржаўнай службе 115.бел на канкрэтным прыкладзе. Petitions.by аказаліся больш эфектыўнымі.

Беларускую мову магчыма вывучаць у шведскіх школах.

Скарынаўская бібліятэка ў Лондане адраджае заняткі ў нядзельнай беларускай школцы.

У Польшчы пачало працаваць Таварыства беларускай мовы.

Гамяльчанка стварыла беларускі моладзевы клуб у польскім Уроцлаве.

Палiграфкамбiнат iмя Якуба Коласа ў 2023-м годзе выкарыстоўвае беларускую мову ў маркiроўцы сваёй прадукцыi.

Выдадзены беларускамоўны нотны сшытак.

Віншуем беларускіх кінематаграфістаў з чарговымі перамогамі на замежных кінафестывалях: тут i тут.

Крысціна Ціманоўская заваявала свой першы медаль на чэмпіянаце Польшчы.

Вольны спартовец Аляксандр Нікалайчук перамог на спаборніцтвах па фехтаванні сярод ветэранаў ў Польшчы.

Вольга Хіжынкова, экс-прэс-сакратар брэсцкага “Дынама” і падпісантка Адкрытага ліста спартоўцаў, прабегла паўмарафон у Барселоне.

Беларуска ўпершыню ў гісторыі пакарыла ўсе 6 топ-марафонаў: да яе гэта зрабілі толькі 8000 чалавек на Зямлі.

Асіповіцкі дзесяцікласнік сканструяваў вадародны рухавік і спрачаецца з Іланам Маскам.

Аўтар знішчанай фрэскі ў Солах — беларус.

Гродзенскі гісторык Яўген Аснарэўскі напісаў сімфонію «Танец прывідаў у Старым замку».

У Беларусі з’явіліся турыстычныя маршруты, пры распрацоўцы якіх былі выкарыстаныя нейронныя сеткі.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot