Сёння 13 сакавіка а 18:30 запрашаем далучыцца да традыцыйнага панядзелкавага мітынгу ў падтрымку Украіны на Кафедральнай плошчы Вільні.
У мітынгу возьмуць удзел амбасадар Вялікабрытаніі ў Літве Браян Оллі, былая губернатарка Адэскай вобласці Саламія Бароўска, кіраўніца аб’яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Паўдневай Украіны Наталля Гуменюк, харэографка з Алеўска Марыя Туравец, спявачка з Адэсы Вольга Макаранка.