Добрага дня!29 сакавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Угор’ю Бра…

Добрага дня!

29 сакавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Угор’ю Браслаўскага павету Магдэбурскае права і герб. Цяпер гэтага месца няма.

У 1795 годзе нямецкі кампазытар Людвіг ван Бэтговэн упершыню даў канцэрт у Вене.

У 1867 годзе ў Ангельшчыне прынялі Паўночнаамэрыканскі акт пра стварэньне Канады.

У 1996 годзе ў Беларусі прайшла сэрыя акцыяў супраць інтэграцыі з Расеяй, у Менску пікетавалі расейскую амбасаду.

Сёньня дзень памяці народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.