Вы прадстаўляеце НДА ці грамадскую ініцыятыву і плануеце распавесці журналістам пра свой праект ці падзею? Каманда Прэс-клуба дапаможа вам арганізаваць сустрэчу з беларускімі і міжнароднымі журналістамі. Сустрэчы могуць быць як публічнымі, так і не.
Чым змогуць дапамагчы: – апублікуюць анонс на сайце і старонках у сацыяльных сетках – запросяць журналістаў – створаць мерапрыемства ў Facebook – арганізуюць дапамогу мадэратара – наладзяць сінхронны пераклад – арганізуюць прамую YouTube-трансляцыю.
Прэс-канферэнцыі і прэзентацыі для грамадска значных праектаў Прэс-клуб праводзіць бясплатна.