Новыя праграмы міжнароднай падтрымкі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. Выйшаў новы выпуск дайд…

Новыя праграмы міжнароднай падтрымкі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. Выйшаў новы выпуск дайджэста «Асвета»

Дарагія беларусы, каманда Офіса па адукацыі і навуцы, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, штомесяц выпускае дайджэст «Асвета», дзе сабраныя самыя актуальныя навіны і міжнародныя магчымасці для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў.

На сайце «Асветы» ўжо з’явіўся новы выпуск, дзе можна знайсці мноства магчымасцяў працягнуць ці атрымаць адукацыю па розных напрамках. Напрыклад, Літоўскі Фонд прапануе дзяржаўныя стыпендыі і гранты для беларусаў на атрыманне адукацыі ў вышэйшых навучальных установах Літвы на 2023 год. Пра гэтую і іншыя магчымасці чытайце па спасылцы.

І не забывайцеся пра асобны дадатак з міжнароднымі магчымасцямі для беларусаў на ўвесь 2023 год, які таксама падрыхтавала каманда Офіса па адукацыі. Дасылайце інфармацыю пра адукацыйныя магчымасці вашым сябрам ці калегам.