З суботай, сябры!1 красавіка — дзень памяці Язэпа Лёсіка, беларускага мовазнаўцы, публіцыста, палі…

З суботай, сябры!

1 красавіка
— дзень памяці Язэпа Лёсіка, беларускага мовазнаўцы, публіцыста, палітычнага дзеяча, старшыні Рады БНР (памёр у 1940 годзе).

Дзень у гісторыі:

1557 — Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзеньня зямельнай рэформы ў ВКЛ.
1579 — заснаваны Віленскі ўнівэрсытэт.
1778 — бізнэсовец Олівэр Полак прыдумаў знак даляра $.
1976 — Стыў Джобс, Стыў Возьняк і Роналд Уэйн заснавалі кампанію Apple Inc.
2001 — у Бялградзе арыштавалі экс-кіраўніка Югаславіі Слабадана Мілошавіча.
2004 — кампанія Google запусьціла паштовы сэрвіс Gmail.
2009 — Альбанія і Харватыя далучыліся да NATO.

У гэты дзень нарадзіліся старшыня Рады БНР на эміграцыі ў 1928–1943 гадах Васіль Захарка (1877), беларускія пісьменьнікі Сяргей Пясецкі (1901) і Алесь Жук (1947), беларускі графік Уладзімер Басалыга (1940).