Беларусы Шчэціна зладзілі акцыю ў падтрымку палітвязьняў у Беларусі.Цяпер іх афіцыйна ўжо больш за …

Беларусы Шчэціна зладзілі акцыю ў падтрымку палітвязьняў у Беларусі.

Цяпер іх афіцыйна ўжо больш за 1500, і гэта лічба, нажаль, увесь час павялічваецца. Сыстэма недазаконня штампуе прысуды бесперапынна, і незразумела, колькі яшчэ людзей атрымаюць турэмны досьвед толькі за тое, што яны супраць гэтай канаючай рэчаіснасьці з зомбаскрыні.

Тым беларусам, якія жывуць у гэтым кашмары, хацім сказаць: трымайцеся, даражэнькія, беражыце сябе і клапаціцеся адно аб адным. Вы – галоўны скарб нашае Радзімы. Сістэма рухне – а вы застанецеся, каб будаваць дэмакратычную Беларусь.


@menskrazam_info
#МыРазам