Прывітанне, паважаныя сябры і сяброўкі!
Універсітэт Эксетэр (Вялікабрытанія) праводзіць апытанне сярод беларусаў і беларусак Грузіі ў межах даследавання «Здароўе і дабрабыт у беларускай дыяспары».
Апытанне дапаможа высветліць, як адчуваюць сябе беларусы і беларускі, якія эмігравалі ў Грузію, Літву і Польшчу пасля жніўня 2020 года, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца і чым можна дапамагчы.
Вашыя адказы вельмі дапамогуць даследаванню! Апытанне цалкам ананімнае і не збірае дадзеных, у тым ліку IP-адрасы.
Прайсці апытанне можна на адной з трох моваў:
Апытанне па-беларуску
Опрос на русском
Survey in English
З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся да Аляксандра Казакова ці да Фелісіці Томас:
[email protected]
[email protected].