У ноч з 8 на 9 траўня 1945 г. уступіў у сілу Акт аб капітуляцыі гітлераўскай Нямеччыны, і ў Эўропе а…

У ноч з 8 на 9 траўня 1945 г. уступіў у сілу Акт аб капітуляцыі гітлераўскай Нямеччыны, і ў Эўропе афіцыйна скончылася Другая сусьветная вайна.

У сваёй заяве да 70-х угодкаў заканчэньня вайны Рада БНР адзначыла наступнае:

“У вайне загінула больш за чвэрць жыхароў Беларусі. Гэтая лічба ўключае загінулых з усіх бакоў фронту, а таксама ўсіх загінулых цывільных жыхароў. Істотную частку ахвяраў (да 800 тысяч) склалі беларускія габрэі, якіх нямецкія нацысты мэтанакіравана вынішчалі.

Перамога над нацыянал-сацыялістычнай Нямеччынай, важны ўнёсак у якую зрабілі беларусы, выратавала мільёны людзей ад прамой пагрозы фізычнага вынішчэньня. На жаль, у выніку вайны Беларусь не атрымала свабоды, але на амаль 50 гадоў засталася пад савецкай акупацыяй, якая суправаджалася русіфікацыяй і рэпрэсіямі супраць іншадумцаў, у тым ліку супраць прыхільнікаў дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі.

Чалавецтва павінна шанаваць памяць ахвяраў Другой Сусьветнай Вайны і зрабіць усё, каб такая вайна ніколі больш не паўтарылася.”