Гісторыя беларускага нацыяналізму ад Багушэвіча да 2020-га Дзе: Karmelitu g.5 (прастора Create culture) Калі: 9 траўня ў 18:30 Мерапрыемства праводзіць клуб “Ліцвіны” з запрошаным выступоўцам — бакалаўрам філасофіі Дзмітрыем Гамезам. Фармат імпрэзы: лекцыя з актыўным удзелам слухачоў.
Падчас мерапрыемства разгледзім, што такое нацыяналізм і чаму ўсе нацыі адносна маладыя? Што сабой уяўляе “Беларускі нацыянальны праект” і чаму ён ніколі не будзе завершаны? Ці сапраўды наша краіна знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, ці Беларусь — гэта архіпелаг, а калі так — дзе ў ім спачывае беларуская ідэнтычнасць?