Запытайся ў Дубаўца. Многія беларусы зьехалі за мяжу і ўжо зразумелі, што ня вернуцца. Хто тады будзе адраджаць Беларусь?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— У гісторыі падобныя масавыя ўцёкі адбываліся дзясятак разоў, пачынаючы ад першых, у 1794 годзе. І кожную новую хвалю на бацькаўшчыне пасьля падымалі новыя людзі. Ясна, не без уплыву эміграцыі. Але заўсёды спрацоўвала сама краіна, яе антрапасфэра, калектыўнае несьвядомае, гены, прырода… Беларускі клён шуміць ня так, як саратаўскі, і салавей сьпявае ня так, як курскі, і вуха, якое гэта слухае, чуе ня так, як маскоўскае.
Сытуацыя выглядае фатальнай для тых, хто ня можа вярнуцца. Для самой Беларусі яна хутчэй пэрыядычная. Што ня значыць, вядома, што эмігранты не павінны адраджэньне ўсімі сіламі набліжаць.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Задайце ваша пытаньне.Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669