Дарагія суайчыннікі! Дзе бы вы зараз ні знаходзіліся – у нашай шматпакутнай Беларусі ці вымушаныя бы…

Дарагія суайчыннікі!

Дзе бы вы зараз ні знаходзіліся – у нашай шматпакутнай Беларусі ці вымушаныя былі пакінуць яе, – давайце прыкладаць усе магчымыя намаганні для падтрымкі і вызвалення  палітвязняў!

Мы, суполка беларускіх пенсіянерак “Вязаныя берэты”, марым абняць іх на волі і прытуліць да свайго сэрца.

Мы не спынімся, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні.


#МыРазам