Добрыя навiныЛідэры G7 асудзілі бесчалавечную вайну ва Ўкраіне і заклікалі да трывалага міру.Парламе…

Добрыя навiны

Лідэры G7 асудзілі бесчалавечную вайну ва Ўкраіне і заклікалі да трывалага міру.

Парламенцкая асамблея краін НАТА прызнала злачынствы Расіі ва Украіне генацыдам.

Легіён “Свабода Расіі” і Расійскі добраахвотніцкі корпус — дзве ваенізаваныя арганізацыі, якія складаюцца з грамадзян РФ і дэкларуюць у якасці мэты звяржэнне рэжыму Пуціна — пачалі акопвацца на тэрыторыі РФ.

21 траўня, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, больш чым у 35-і гарадах свету прайшлі акцыі салідарнасці.

Родным палітвязняў і гераічна загінуўшых беларусаў уручылі медалі Рады БНР.

Міністр замежных спраў Эстоніі напісаў адкрыты ліст Віктару Бабарыку.

Больш за 100 нобелеўскіх лаўрэатаў падпісалі ліст у падтрымку лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

На італьянскім тэлебачанні выйшаў сюжэт пра беларускіх палітвязняў і нашу дыяспару ў гэтай краіне.

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна далучылася да Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Лондане.

3800 еўра на падтрымку палітвязняў ад культуры сабраў дабрачынны рух Belarus Outside Sound System.

Знайшлі беларускіх турыстаў, якія зніклі на Эльбрусе — іх жыццю нічога не пагражае.

Да адбору на Алімпіяду-2024 дапушчаныя 13 беларускіх штангістаў праз падпісанне дэкларацыі аб адсутнасці падтрымкі вайны.

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская заваявала залаты медаль на студэнцкім чэмпіянаце Польшы.

У выдавецтве «Тэхналогія» неўзабаве выйдуць дзве незвычайныя кнігі пра Францішка Скарыну.

Беларускае дударства будзе ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

«Петля Пристрастия» выпусціў свой першы беларускамоўны трэк.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot