Дзелімся з вамі мініпадборкай Тэлеграм-каналаў, пранізаных любоўю да беларускай спадчыны – ад помнікаў архітэктуры да прадметаў, якія змесцяцца на далоні. Ніжэй ёсць каналы з грамадскім маніторынгам прыгод у рэстаўрацыі помнікаў, а ёсць і каналы, у якіх можна надоўга „заліпнуць” на выявы паштовак, манет ці на біяграфіі значных для гісторыі Беларусі фігур, пра якія мы маглі не даведацца на ўроках гісторыі.
Палявая пошта – Беларусь на старых паштоўках і фотаздымках. На канале вы знойдзеце шмат прыгожых вінтажных картак і таксама сучасныя ракурсы тых жа месцаў.
Спадчына – Telegram-канал на варце гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў няспыннай барацьбе з антырэстаўрацыяй ды архітэктурнай дэградацыяй.
Скарбніца мінулага — пра тое, што захавалі дзяды і прадзеды і тое, што застанецца пасля нас.
Belhistory | Гісторыя Беларусі – кароткія пасты-нарысы з цікавосткамі з мінулых дзесяцігоддзяў і ўглыб старажытнасці. Канал ад праекта belhistory.com можа стаць добрым гайдам і па іншых інфарэсурсах, якія папулярызуюць беларускую гісторыю.
Фотаілюстрацыі – з цыклу здымкаў Палесся Зоф’і Хамянтоўскай.