«Гэта надзвычай цудоўная падтрымка». Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням
Праз рэпрэсіі і запалохванне адкрыта выказваць сваю салідарнасць у Беларусі з палітвязнямі робіцца ўсё складаней. Але людзей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, становіцца ўсё болей. Палітычным зняволеным ужо больш за паўгады масава блакуюць ліставанне, таму пасылкі і грашовыя пераводы цяпер сталі асноўнымі спосабамі іх падтрымкі.
«Вясна» распавядае, як сабраць пасылку салідарнасці для палітвязня, як рэагуюць на іх самі зняволеныя, а праваабаронца тлумачыць важнасць такога спосабу падтрымкі.