Ці гэтае свята здаецца якімсьці чужым? Дакладна, сёння добрая нагода задумацца пра гэта.
https://youtube.com/shorts/nkKGQMMwyCs
Калі большасць краін абралі для святкавання незалежнасці даты гістарычных падзей, звязаных з барацьбой за суверэнітэт, то Беларусь адзначае вызваленне ад фашыстаў. Атрымліваецца, што ў нас ёсць 9 мая, 3 ліпеня, але няма свята 25 жніўня — у гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб суверэнітэце рэспублікі статус канстытуцыйнага закона.
Гэтая дата была важным этапам у распадзе СССР. Таму рэжым хоча яе схаваць, бо адмаўляецца прызнаваць праблемы і памылкі Савецкага Саюза і гандлюе нашым суверэнітэтам зараз у надзеі аднавіць імперыю 2.0.
А ў які дзень вы б хацелі святкаваць Дзень Незалежнасці Беларусі?
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество