Ці напаўняе вас пачуццё гонару і патрыятызму 3 ліпеня? Ці гэтае свята здаецца якімсьці чужым? Дакл…

Ці напаўняе вас пачуццё гонару і патрыятызму 3 ліпеня?
Ці гэтае свята здаецца якімсьці чужым? Дакладна, сёння добрая нагода задумацца пра гэта.

https://youtube.com/shorts/nkKGQMMwyCs

Калі большасць краін абралі для святкавання незалежнасці даты гістарычных падзей, звязаных з барацьбой за суверэнітэт, то Беларусь адзначае вызваленне ад фашыстаў. Атрымліваецца, што ў нас ёсць 9 мая, 3 ліпеня, але няма свята 25 жніўня — у гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб суверэнітэце рэспублікі статус канстытуцыйнага закона.

Гэтая дата была важным этапам у распадзе СССР. Таму рэжым хоча яе схаваць, бо адмаўляецца прызнаваць праблемы і памылкі Савецкага Саюза і гандлюе нашым суверэнітэтам зараз у надзеі аднавіць імперыю 2.0.

А ў які дзень вы б хацелі святкаваць Дзень Незалежнасці Беларусі?

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество