Добрыя навiны ВСУ маюць тэхналагічную перавагу і прасоўваюцца на ўсходзе і поўдні: тут, тут і тут.Па…

Добрыя навiны

ВСУ маюць тэхналагічную перавагу і прасоўваюцца на ўсходзе і поўдні: тут, тут і тут.

Пад санкцыі Украіны патрапілі 6 кампаній звязаных з рэжымам у Беларусі.

АБСЕ прызнала, што Беларусь знаходзіцца пад “мяккай акупацыяй” Расіі.

Дзяржсакратар ЗША Блінкен у звароце да беларусаў падкрэсліў, што ЗША на працягу 30 гадоў выступаюць за дэмакратычную, незалежную і суверэнную Беларусь і застаюцца непахіснымі ў гэтай падтрымцы.

У польскім горадзе Торунь пры падтрымцы маладзёвай рады і прэзідэнта горада прайшоў Марш Вольнай Беларусі.

У Гданьску ля Еўрапейскага цэнтра салідарнасці адкрыта экспазіцыя, прысвечаная Беларусі.

КіберПартызаны ўзламалi сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Сёння, 7 ліпеня 2023 года, адзначаецца сто сорак першая гадавіна з дня нараджэння выбітнага беларускага паэта Янкі Купалы. Да Дня народзінаў паэта: песні беларускіх музыкаў на вершы Янкі Купалы — тут.

У ноч з 6 на 7 ліпеня беларусы адзначылi Купалле — адно з самых старажытных і вядомых народных святаў ў беларускай культуры.

У Магілёве з’явілася «лесвіца-вышыванка».

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot