Сябры, маем дзве важныя навіны!1⃣ Навіна першая: мы запусцілі свой Instagram – будзем там пад…

Сябры, маем дзве важныя навіны!

1⃣ Навіна першая: мы запусцілі свой Instagram – будзем там пад нікнеймам sekktor.online. Шчыра запрашаем нас заfollowіць

Там будуць:
⁃ гайды і іншыя карысныя матэрыялы,
⁃ анонсы нашых кам’юніці-падзей,
⁃ размовы з эксперт(к)амі з культурніцкіх прафсупольнасцяў Беларусі (а магчыма, і не толькі)
⁃ гісторыі поспехаў ці як атрымліваецца.

2⃣Навіна другая: дзякуючы настойлівай партнёрскай прапанове каманды адукацыйнай платформы maramora.co, адрэфлексоўваем сваю нагледжанасць на самы папулярны (паводле вашых рэпостаў і рэакцый) тып прафесійных магчымасцяў – арт-рэзідэнцыі, таксама вядомыя як праграмы Artist-in-Residence (а часам фігуруюць тут пад тэгамі #стажыроўка ці #стыпендыя).

У чатырох бліжэйшых гайдах штопятніцу ў межах спецпраекта з maramora.co ініцыятарка @sekktor Каця Раманчык апісвае:
⁃ Што такое арт-рэзідэнцыі, якія бываюць і чым яны могуць быць карысныя творцам (і не толькі ім!)
⁃ Як у іх трапіць і як выбраць тыя, што пасуюць вам.

Першы, уводны, тэкст – ужо на марамора.

#sekktor_guide #рэзідэнцыя