ᅠ
Ў турме забіт лукашэнкаўскімі вар’ятамі мастак Алесь Пушкин. Гэта мой смутак
Ў турме забіт лукашэнкаўскімі вар’ятамі мастак Алесь Пушкин. Гэта мой смутак
БЕЛАРУСКІ ПУШКІН R.I.P.
Ён – Пушкін беларускі наш мастак,
Які тварыў, каб нам не жыць у цемры,
Дакладна ведаў, што няможна так.
І вось сягоння ён ляжыць памерлы.
Ён супраць быў хварога пацука,
Супраць яго ўлады акупанцкай,
Калі сячэ нахабная рука
Народ па твары бізуном па-панскі.
І на няго надзелі кайданы…
Пацешны суд і шлях яго за краты
Зламіць яго так марылі яны –
Міліцыя, а па-прастому – каты.
Яго забілі вырадкі ў турме.
Забілі зверскі, як таго Ашурка…
І спадзявацца застаецца мне,
Што помсту кат сваёй адчуе скуркай.
Па локці рукі ў вырадкаў у крыві.
Но, нагадаю, за такія рэчы,
Якія вы тварыце на зямлі,
Суд Божы будзе, як не чалавечы.