«Хто ж мог знаць, што баёў завадатар быў… дзяўчынай! Была – слёз не трэба, жанкі, – то ліцвінка Эм…

«Хто ж мог знаць, што баёў завадатар быў… дзяўчынай! Была – слёз не трэба, жанкі, – то ліцвінка Эмілія Плятэр!» – пісаў пра яе подзвігі Адам Міцкевіч.

Эмілія Плятэр з ранняга ўзросту спачувала праблемам простых людзей, збірала мясцовы фальклор і нават пісала беларускія вершы. У 1830-1831 гг. яна са зброяй у руках змагалася за Айчыну, узначаліўшы паўстанцкі атрад, у якім ваявалі побач як мужчыны, так і жанчыны. Многія без сумневу называюць Эмілію нацыянальнай гераіняй Беларусі.

Беларускі культурны код: Створана жанчынамі – праект на лацінцы пра выдатных жанчын беларускай гісторыі.

Замаўляй на byprosvet.org, каб падтрымаць распаўсюд незалежных навін у Беларусі!
_____________________

«Chto ž moh znać, što bajoŭ zavadatar byŭ… dziaŭčynaj! Byla – slioz nie treba, žanki, – to licvinka Emilija Pliater!» – pisaŭ pra jaje podzvihi Adam Mickievič.

Emilija Pliater z ranniaha ŭzrostu spačuvala prabliemam prostych liudziej, zbirala miascovy faĺklor i navat pisala bielaruskija vieršy. U 1830-1831 hh. jana sa zbrojaj u rukach zmahalasia za Ajčynu, uznačaliŭšy paŭstancki atrad, u jakim vajavali pobač jak mužčyny, tak i žančyny. Mnohija biez sumnievu nazyvajuć Emiliju nacyjanaĺnaj hierainiaj Bielarusi.

Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami – prajekt na lacincy pra vydatnych žančyn bielaruskaj historyi.

Zamaŭliaj na byprosvet.org, kab padtrymać raspaŭsiud niezaliežnych navin u Bielarusi!